Гутарка зь Янушам Чапіньскім, сацыяльным псыхолягам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту і прарэктарам Вышэйшай школы фінансаў і кіраваньня ў Варшаве.

— Як папулярнасьць сотавай тэлефаніі і электроннай пошты ўплывае на ўзаемаадносіны?

— Новыя тэхналёгіі ў зносінах спрыяюць хуткім, кароткім і функцыянальным кантактам. У іх няма месца душы.

— Хіба мае электронныя лісты ці тэлефонныя размовы пазбаўленыя душы? Я трымаюся іншай думкі.

— Сучасныя тэхналёгіі абмяжоўваюць гаму сыгналаў, якія мы пасылаем адно аднаму. Гэта зьбядняе чалавечыя ўзаеміны, бо невэрбальная мова багацейшая і значна больш выразная.

— Новыя тэхналёгіі дазваляюць нам абыходзіць у кантактах стэрэатыпы, што датычаць грамадзкага становішча, колеру скуры, адзеньня, а часам нават і полу партнэра. Мы маем справу з чалавекам, а не зь ягонай сацыяльнай маскай. Інтэрнэт вельмі дэмакратызаваў узаемаадносіны.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0