Жыцьцё людзей празь пяцьдзясят гадоў будзе доўгім і самотным.

Жыць і ўміраць бальшыня будзе ў адзіноце. Ужо цяпер усё больш людзей жывуць па-за шлюбам, асабліва ў багатых краінах сьвету. Як сярод мужчын, так і сярод жанчын у сьвеце разьведзеных больш, чым аўдавелых.

Джоэл Коэн, прафэсар Ракфэлерскага й Калюмбійскага ўнівэрсытэтаў, што ў Нью-Ёрку, зрабіў на замову часопісу «Science» даклад «Чалавецтва праз паўстагодзьдзя», дзе разгледзеў магчымыя сцэнары дэмаграфічных зьменаў у сьвеце.

Празь пяцьдзясят гадоў мы будзем жыць у сьвеце бяз бацькаў, а таксама безь дзядзькоў, цётак і кузінаў з кузэнамі. Бо дзеці, якія выхоўваюцца без братоў і сясьцёр, ня будуць мець пляменьнікаў. У разьвітых краінах усё больш дзяцей выхоўваюцца толькі адным з бацькоў, найчасьцей маці. На сёньня ў ЗША 40% дзяцей выхоўваюцца бяз бацькі. У 1999 г. там кожнае трэцяе народжанае дзіця было пазашлюбным.

Структура народанасельніцтва ўвесь час зьмяняецца ў бок працэнтнага росту старых людзей. ХХ стагодзьдзе было апошнім, у якім маладыя людзі пераважалі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0