Паданьне аб заснаваньні Бялынічаў сканчаецца заклікам-перасьцярогаю: пакуль бялынічане не адновяць кармэліцкага сабору, мястэчка і месьцічаў будуць перасьледаваць няшчасьці.

Сама легенда ўзьнікла яшчэ за сівым пракаветным часам. А вось містычны фінал да яе быў дапасаваны пры канцы 30-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Тады, згодна з загадам райкаму, велічны кармэліцкі касьцёл, «перахрышчаны» ў 1876 г. у праваслаўную царкву, пачалі перабудоўваць-прыстасоўваць пад народны дом. Ваяўнічыя бязбожнікі, ачмурэлыя ад нездаровага запалу руйнаваньня, на перасьцярогу не зьвярнулі ўвагу. І дарэмна.

Бялыніччыну найчасьцей абыходзяць хмары. Але калі каторая затрымаецца, дык заслоніць сонца на колькі тыдняў і заліе ўсё. Ці вымакне збажына з травою ды бульбачкаю, ці выгарыць на сонцы. Высокага ўраджаю тут ніколі не было. Адсюль — галотныя калгасы ды саўгасы, бедныя вяскоўцы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Базыль Ліцьвіновіч, Бялынічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0