У 80‑х гадах мінулага стагодзьдзя ў Стакгольме быў знойдзены адбітак гравюры вядомага тапографа і мастака зь Нясьвіжу Тамаша Макоўскага, які добра захаваўся.

На ім — від Старой Горадні зь левага берага Нёману. Даступная раней дасьледчыкам копія была пазбаўленая паловы выявы — амаль усёй масавай забудовы горада, і было няясна, як яна разьмяшчалася ў ляндшафце.

Знойдзеная ж гравюра раскрывае эстэтычныя асаблівасьці важнейшага этапу фарміраваньня горада, калі вызначыліся асноўныя элемэнты яго кампазыцыі, іх сувязі з тапаграфіяй ляндшафту, што даволі істотна для рэстаўрацыйнага кірунку рэгенэрацыі гістарычнай забудовы Горадні, якая застаецца па‑ранейшаму актуальнай.

Паводле часопіса «Мастацтва»

Падрабязьней на сайце harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0