Дэпутат палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў заявіў пра сваё жаданьне балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі.

Афіцыйна гэта будзе абвешчана яшчэ да пачатку выбараў у палату прадстаўнікоў. Як ужо стала традыцыяй, сваё вылучэньне В.Фралоў суправаджае крытыкай апазыцыі. «Калі апазыцыйныя сілы не аб’яднаюцца, мы пойдзем на парлямэнцкія выбары самастойна. Выставім няшмат кандыдатаў, але гэта будуць аўтарытэтныя людзі, якія могуць выйграць. Іх будзе ня больш за 25», — сказаў генэрал-дэпутат карэспандэнту «НН». Сапраўды, няшмат. Каб выйграць парлямэнцкія выбары, патрэбныя прынамсі 56 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0