робіць адзін гучны ўчынак за другім.

Яшчэ да прыняцьця прысягі ён пабываў там, куды нага Шэварднадзэ не ступала, — у Аджарыі і Асетыі. Яшчэ да інаўгурацыі ён арыштаваў за карупцыю двух міністраў ураду Шэвардна-дзэ. Ён дабіўся ад ЗША выдзяленьня 166-мільённай фінансавай дапамогі на рэформы. Цяпер жа ён заклікаў да нацыянальнага прымірэньня грузінаў. Першым крокам гэтае кампаніі стане перапахаваньне цела экс-прэзыдэнта Зьвіяда Гамсахурдзія на радзіме. Як вядома, Гамсахурдзія быў забіты найманымі кілерамі ў выгнаньні, у Чачэніі. Саакашвілі назваў першага кіраўніка незалежнай Грузіі «ахвяраю сваёй мары пра стварэньне дэмакратычнай і моцнай грузінскай дзяржавы». «Для нас будзе ганьбай, калі мы не пахаваем яго на Бацькаўшчыне», — сказаў прэзыдэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0