У кожнага часу свае песьняры. Незалежная Рэспубліка Мроя паўстала зь першымі сымптомамі back in the USSR. Зь іх песьнямі пражываліся гістарычныя пераломы і заносы. Віхурнага 96-га не ўявіць без «Партызанскай», змрочнага 99-га — без «Паветранага шару». Іх музыка была антыдотам ад навакольнага маразму, незалежна ад ідэалягічнае яго прыналежнасьці. Спрашчаюць тыя, хто лічыць «NRM» толькі адказам на выклік часу, называюць музыкаў усяго толькі «аднагодкамі Яго», якія пражылі дзесяць гадоў побач з уладай. «NRM» самакаштоўны ўменьнем «сэрца мільёнаў падслухаць біцьця». Ён — нябеснае цела першай велічыні, заўважнае нават сьляпым да беларускай культуры людзям. Дасьледчыкі беларускага постмадэрнізму пачынаюць з творчасьці гэтых музыкаў, што жывуць у выпадковых кватэрах і рэпэтуюць у выпадковых месцах. «NRM» можа трансфармавацца ў нешта іншае пасьля зьнікненьня нашага «маладога аўтарытарызму». У гэтым сэнсе Рэспубліка Мроя запраграмаваная на самазьнішчэньне. Але не на забыцьцё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0