Якую карысьць прынясе Беларусі конкурс на ўдзел у Эўрабачаньні?

Такое пытаньне мне задалі ў тэлестудыі падчас выніковага галасаваньня нацыянальнага адборачнага туру. Я, безумоўна, пажартаваў, адказаўшы: «Аніякай». Сіламі дзяржтэлебачаньня, за дзяржаўныя грошы, зроблены першы крок у раскрутцы найлепшага з таго, што мы маем у папулярным жанры.

Гэты крок многім раскрыў вочы: ёсьць у нас здольныя выканаўцы, якіх дагэтуль не жадалі ведаць на FM-каналах, ёсьць клясныя кампазытары і аранжавальнікі. Асобнае «брава» былому гітарысту «Новага неба» Леаніду Шырыну: у конкурсе прагучалі дзьве ягоныя песьні.

Конкурс паказаў і адваротны бок мэдаля. Зь пятнаццаці фіналістаў ніводзін не сьпяваў па-беларуску. Сытуацыю крыху ратуе тое, што ў ангельскамоўнай песьні «Мой Галілей» дуэту «Аляксандра і Канстанцін» маецца невялічкі фрагмэнт, дзе голас Аляксандры набывае народны калярыт.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Дзьмітры Падбярэскі, АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0