Высокі пакой

І.

За вокнамі — від гарадзкі, беларускі:

Дамы — абутковыя скрынкі ды вузкі

Асфальтавы пас, як прашытай, дарогі.

(Аўто… мінакі — ўсё галовы і ногі…).

ІІ.

А тут, каля песенек вечных фантану

(Здаецца, Кутуньё або Чэлентана), —

Маўклівая споведзь за келіхам соку

Ў пакоі… паверце, што самым высокім!

ІІІ.

І сьцены кватэры — убок адплываюць,

Калі тыя двое свой час дапіваюць...

Нядзеля. Свабода. Уяўная выспа.

Найноўшы парадак… І неба — так блізка!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0