Каб здаць аналіз крыві, трэба гадзіну чаргі выстаяць хвораму чалавеку!

Якое тут лячэньне, якая карысьць? Гэта ж сам сабе скажаш — лепш у тую паліклініку не пападацца! Узяць талён да хірурга — тэлефануй гадзіну. Трапіць на прыём з талёнам — стой паўтары гадзіны. І гэта ж так усюды, куды ні ткніся. Што гэта за сыстэма, што за краіна! А ва ўсім вінаваты Лукашэнка. Так, так, гэта ён такую сыстэму аберагае, захоўвае, не дае нічога памяняць. Яму што! Насупраць цэлы квартал прэзыдэнцкай лечкамісіі — апанаваў! А як быць нам, каго да лечкамісіі не падпусьцяць?

Ніна Палейчык, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0