Як вядома, у жывёл пэўныя спосабы выжываньня закладзеныя ў генную сыстэму і спрацоўваюць аднолькава для цэлага віду.
Напрыклад, скунсы выпускаюць зь сябе сьмярдзючую вадкасьць, каб яе пах адбіў у драпежніка ахвоту іх есьці, хамэлеоны мяняюць афарбоўку, каб зьліцца з навакольным асяродзьдзем. А вось авечкі ці іншыя парнакапытныя моўчкі жуюць сваю жвачку, пакорліва чакаючы, пакуль надыдзе іхняя чарга быць зжортымі.
Дзеля характарыстыкі і абазначэньня таго ці іншага спосабу паводзінаў сярод людзей прынята ўжываць параўнаньні з пэўнай пародай насякомых ці жывёл, для якіх дадзены спосаб зьяўляецца вызначальным. У мастацтве, як вядома, такое параўнаньне называецца алегорыяй і шырока выкарыстоўваецца ў самых розных жанрах. Напрыклад, уласьцівая жвачным парнакапытным схільнасьць пакорліва маўчаць, калі над табой і над супольнасьцю, у якой ты жывеш, навісае небясьпека, адлюстраваная ў назьве навязанай нам усім у якасьці культавай садамазахісцкай галівудзкай кінастужцы, якая так і завецца: «Маўчаньне ягнятаў».
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Уладзімер Колас