Сярэдняя працягласьць жыцьця на Зямлі на сёньня складае ўсяго 48,5 году.

А вось сярэднестатыстычны беларус жыве 68,5 году. Калі браць іншыя краіны былога СССР, дык сярэдні расеец жыве 67,5 году, украінец 66,33, казах 63,38, затое эстонец — 70,1 году, літовец — 69,2 году, латыш — 69 гадоў. Найбольшая ў сьвеце працягласьць жыцьця — у глухой Андоры (83,48 году), Сан-Марына (81,33) і шумлівым Сынгапуры. Пасьля ўжо йдзе Японія (80,91). Найменш адпушчана жыць жыхарам тых краінаў, дзе найбольш лютуе СНІД: у Батсване людзі жывуць толькі 35,29 году. Для параўнаньня: сярэдняя працягласьць жыцьця ў Нямеччыне 77,78 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0