Беларусь рыхтуецца да прарыву ў космас.

За няпоўныя два гады навукоўцы мусяць распрацаваць і выпрабаваць унікальную апаратуру. Гэта ня толькі бізнэс-праект альбо новая нацыянальная ідэя, якую так актыўна шукае кіраўніцтва краіны. Гэта найперш важнае палітычнае мерапрыемства. У 2006-м пройдуць выбары прэзыдэнта, і адзін з кандыдатаў зьбіраецца прыйсьці першым да фінішу на нацыянальным касьмічным спадарожніку.

Сума, у якую абыдзецца Беларусі касьмічны праект, не афішуецца. Зь неафіцыйных крыніцаў вядома пра 8—10 млн даляраў, якія плянуе ўкласьці беларуская дзяржава. Фактычна сродкаў можа спатрэбіцца больш. Толькі вывад на арбіту аднаго кіляграма грузу сёньня каштуе каля 20 тыс. даляраў. Раней, калі спадарожнікі важылі каля 10 тонаў, а тэрмін іх «жыцьця» не перавышаў трох гадоў, такую дарагую цацку маглі дазволіць сабе толькі супэрдзяржавы. Цяпер у сьвеце поўным ходам ідзе працэс стварэньня міні- і мікраспадарожнікаў, якія могуць важыць 40—200 кіляграмаў і функцыянаваць ня менш за пяць гадоў. У найбліжэйшыя два гады Беларусь плянуе запусьціць у космас такі мікраспадарожнік, вагой у некалькі сотняў кіляграмаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алег Тачоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0