Ужо колькі год у гарадзенскіх школах плянуецца ўвесьці курс «гораднязнаўства». Дзеля гэтай мэты аўтарскі калектыў пачаў яго падрыхтоўку. Больш за год аўтарскі калектыў з гарадзенскіх спэцыялістаў у складзе В.Шведа, А.Госцева, В.Карнелюка, А.Дабрыяна, А.Чарнякевіча, Ю.Гардзеева і В.Гуменнага рыхтавалі новы падручнік. Літаральна месяц таму ён быў перададзены на рэцэнзаваньне ў гарвыканкам.

Падручнік чыталі старшыня гарвыканкаму А. Антоненка, яго намеснік В. Лявонаў, гарадзенскія ідэолягі У. Амелька, С. Дубавец. У выніку з падручніка былі выкрэсленыя ўсе разьдзелы аб гісторыі горада пасля 1920‑га году (пэрыяд міжваеннай Польшчы, Вялікая Айчынная вайна і паваенны час).

Ад аўтараў сярод іншага патрабавалі замяніць выраз «грамадзянін сьвету вялікі Васіль Быкаў» на «выдатны пісьменьнік Васіль Быкаў».

У выніку аўтары адмовіліся рэзаць свой падручнк. Такім чынам увядзеньне курсу «Гораднязнаўства» ў школах адкладаецца на нявызначаны час. Хіба толькі даручаць напісаць падручнік па гісторыі Горадні прафэсару Чарапіцы.

Паводле Harodnia.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0