На пытаньні карэспандэнта «НН» адказвае дырэктар прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сыстэмы» Сяргей Залаты.

«НН»: Чаму праект атрымаўся беларуска-расейскі, а не беларуска-кітайскі, беларуска-амэрыканскі?

Сяргей Залаты: Мы былі абмежаваныя тым, што хацелі абавязкова прыцягнуць да працы над гэтым праектам сваіх спэцыялістаў. А тыя ж кітайцы паставілі б умову, што будуць усё рабіць самі, ставіць на беларускі спадарожнік сваю апаратуру... І тым ня менш, мы рассылалі інфармацыйныя лісты ў Кітай, Украіну і Расею, бо яны маглі выставіць за працу цэны, якія былі б для нас «пад’ёмнымі». А адпраўляць запыт у ангельскія ці амэрыканскія фірмы было бессэнсоўна. Бо там цэны ў 2—3 разы вышэйшыя. Мы атрымалі афіцыйныя адказы. Па гэтым пытаньні працавала камісія, якая ўсё прааналізавала і зрабіла выбар на карысьць Расеі.

«НН»: У Расеі найтаньней?

С.З.: Нас задаволілі цэны, а па-другое, у супрацы з Расеяй ёсьць пэрспэктыва. Расея стварае сваю арбітальную групоўку спадарожнікаў, зь ёй мы можам дамовіцца на льготных умовах пра абмен інфармацыяй. Акрамя таго, вырашаецца праблема з цэнтрам кіраваньня спадарожнікам (ужо ёсьць дамова). Патрэбная інфраструктура па кіраваньні будзе каштаваць даражэй, чым сам спадарожнік, і яе ў Беларусі няма. Ствараць для аднаго спадарожніка — немэтазгодна. А цэнтар плянаваньня ў нас будзе свой.

«НН»: Ці можа беларускі спадарожнік выкарыстоўвацца ў ваенных мэтах?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Сяргей Ёрш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0