«S.W.A.T.: Спэцназ гораду анёлаў»

З рэклямнага роліку перад намі паўстае дынамічны баявік, поўны дзеяньня і напружаньня. У самім жа фільме, як ні дзіўна, аднаго і другога небагата: гэта хутчэй вытворчая драма з жыцьця спэцназу. Не абыходзіцца без Сэмюэля Л.Джэксана, процістаяньня колішніх сяброў, нечаканай здрады ды фінальных «разборак» у мэтро і на чыгунцы. Млявыя пралёг і экспазыцыя займаюць амаль палову хронамэтражу. Такое ўражаньне, што мантажоры ленаваліся працаваць нажніцамі, хоць на самай справе гэта задума рэжысэра Кларка Джонсана. Ён такім чынам хацеў сказаць сваё «фэ» стваральнікам сучасных блякбастэраў, дзе гледачу, маўляў, не даецца ні хвіліны адпачынку. Прымаць задуму з удзячнасьцю ці адпрэчваць — справа густу, але ролікі да фільмаў варта ўсё ж рабіць больш адэкватнымі.

Іван Пятроў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0