Даўно мінулі тыя часы, калі пільныя мамкі крычалі сваім наццацігадовым дочкам: «Што эта ў цібя за беспарадак такой?», абгрунтоўваючы сваю незадаволенасьць фэнамэнальнай фразай: «Ты жа дзевачка». Цяпер гэтая фраза выглядае вельмі нясвоечасовай, прымаючы ў разьлік, што мала якая «дзевачкай» да тых гадоў дажывае.

Сёньняшнія дзяўчаты — ужо ня іх мамы, аднак яшчэ й не перараскамплексаваныя дзявулі з амэрыканскага тэлемыла. Яны заселі недзе пасярэдзіне: занадта эўрапейскія, каб не спакусіцца на ідэі фэмінізму, і адначасова занадта прыціснутыя старымі забабонамі іх «маладзяшчыхся» мам, каб дазволіць сабе раскошу вырашаць усё за дваіх і атрымліваць ганарары, разы ў тры вышэйшыя за заробак мілага. Або, прынамсі, каб прызнацца яму ў гэтым.

Часам стэрэатыпы — апошняе, што яшчэ змушае згуртоўвацца па два. Магчыма, гэта апошняе, што дазваляе насельніцтву краіны з горам папалам папаўняцца. Шанцаў зламіць сёньняшнюю выхаванку мэгаполісу і прывучыць яе да поўнага набору пральна-гатавальных абавязкаў робіцца ўсё меней. Шанцы знайсьці і зразумець — пакуль што ў кволай наяўнасьці.

Адзін зь нешматлікіх у краіне мільянэраў, наш горад за дзесяцігодзьдзе выхаваў зусім новую лігу патэнцыйных чэмпіёнак у сваёй справе і па жыцьці. Узрошчаныя на рэзкіх кантрастах, хісткім матэрыяльным становішчы, супярэчлівых каштоўнасьцях і падвоенай порцыі асабістай свабоды, пры досыць павярхоўным разглядзе дочкі мэгаполісу падзяляюцца на пяць тыпаў.

Свая дзеўка

Дзе шукаць: у калямузычных тусоўках. Мае звычку прыносіць хатнія саляты і бабуліну піцу на рэпэтыцыі. У суботы тусуецца ў клюбе NC або запрашае ўсіх да сябе на флэт, дзе ўсе напаўведаюць адно аднаго.

Як выглядае: нядзельнай раніцою ў ложку з пляшкай мінэралкі — няважна. Увогуле — ярка і весела. Не баіцца экспэрымэнтаваць з валасамі, у шафе ўтрымлівае 10 пар каляровых «селядцоў», а таксама шмат рэчаў, набытых на сэзонных распродажах у «Extra», «United Colours of Benneton», «Miss Sixty» («Vero Moda», «Only», «Ravel», «MNG» — у выпадку калі свая дзеўка выяжджае за мяжу).

Пра што марыць: зрабіць ціхую рамантычную вечарынку пры сьвечках tete-a-tete з найлепшай сяброўкай. Жыць без бацькоў або каб іх падоўгу не было дома. Каб можна было паліць на кухні.

Зьвязда цэнтравая

Дзе шукаць: на цэнтры. А таксама там жа, дзе і сваю дзеўку, толькі ня побач зь ёй.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Тэда Лі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0