Ці можа жанчына ўзначаліць Беларусь

На пачатку лютага газэта «The Washington Times» надрукавала нататку пад назвай «Дэмакратычныя мары», якую потым перадрукавалі многія беларускія выданьні. Публікацыя тычылася вядомай міжнароднай канфэрэнцыі ў Рызе з удзелам беларускае апазыцыі. Газэта асобна адзначыла выступ на канфэрэнцыі Ірыны Красоўскай і прывяла характарыстыку, зробленую адным зь сяброў дэлегацыі. Ён параўнаў жонку зьніклага бізнэсоўца з Карасон Акіна — удавой забітага філіпінскага апазыцыянэра, вакол якой згуртавалася апазыцыя ды скінула дыктатуру Фэрдынанда Маркаса. Аб тым, наколькі карэктнае такое параўнаньне і ці можна ўвогуле раўнаць Беларусь з экзатычным архіпэлягам, — крыху пазьней.

Тут хачу зазначыць, што на інтэрнэт-сайце аднае вельмі паважанае дэмакратычнае партыі, дзе быў зьмешчаны, паводле анатацыі, «поўны пераклад» згаданага артыкулу, менавіта гэты пасаж пра Карасон Акіна адсутнічаў. Вось такі прыклад джэнтэльмэнства ў палітыцы. Пакуль жанчыны выступаюць у ролі ахвяраў — як жонкі, маці, дочкі зьніклых, гэта выклікае ў сярэднестатыстычнага палітыка нармальную рэакцыю. Ён гатовы выступаць у іх абарону. Але як толькі жанчына дэманструе ня толькі самаахвярнасьць і адданасьць (няважна — дзецям, сваякам альбо нейкай справе), але ж розум, дасьціпнасьць і моцную волю, яна адразу ператвараецца ў канкурэнта. Прычым канкурэнта асабліва небясьпечнага, паколькі да традыцыйнага мужчынскага набору пазытыўных якасьцяў дадаюцца яшчэ і якасьці жаночыя, супрацьстаяць якім цяжка і ў палітыцы, асабліва палітыкам мужчынскага полу.

Развагі пра канкурэнцыю, аднак, слушныя толькі ў выпадку, калі мы гаворым пра больш-менш нармальнае сучаснае грамадзтва, у якім дзейнічаюць больш-менш аднолькавыя правілы гульні для ўсіх. Заходняе грамадзтва іншы раз таксама цяжка бывае прызнаць за нармальнае, асабліва калі гаварыць пра крайнія праявы фэмінізму. Не ўдаючыся ў ацэнку фэмінізму як зьявы, скажу толькі, што любая форма сэгрэгацыі — расавай, полавай і г.д. — у нармальнага чалавека, я думаю, мусіць выклікаць пратэст. Памятаеце Оруэла — усе жывёлы роўныя, але некаторыя больш роўныя за астатніх? Куды важней зразумець, што ўсе людзі, найперш, розныя, а ня роўныя. Гэта не адно і тое ж.

Аднак вернемся да палітыкі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0