Яўген Скрабутан

Сёньня ўначы на польска‑беларускай мяжы чарговы раз дагледзелі моладзевага актывіста Яўгена Скрабутана. Хлопец вяртаўся на цягніку з Варшавы, дзе ён навучаецца па праграме Каліноўскага, у Горадню.

Беларускія памежнікі забралі ў Яўгена пашпарт і перасадзілі ў пустое купэ, у якім ён даехаў да Горадні. Купэ ўвесь час пільнавалі двое памежнікаў. Скрабутан меркаваў, што гэта зьвязана зь нядзельным рэпартажам па БТ, дзе ён таксама фігураваў. Аднак у Горадні хлопца адпусьцілі, склаўшы толькі пратакол нагляду і нічога не канфіскаваўшы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?