У сераду стала вядома, што Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі за «распаўсюд заведама непраўдзівых зьвестак аб прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку».

Нагодаю стала інтэрвію А.Лябедзькі, якое трансьлявалася 21 лютага ў праграме «Люстра» тэлеканалу «Расея» і 22 лютага ў праграме «Надоечы» НТВ. Крымінальная справа ўзбуджаная па арт.367 частцы 2 КК («Паклёп у дачыненьні прэзыдэнта») і перададзеная ў пракуратуру сталіцы. Гэты артыкул прадугледжвае пакараньне на тэрмін да пяці гадоў зьняволеньня.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0