Гаспадар фэрмы ў Смургонях забясьпечвае горад мясам і працай, адраджае вытворчасьць на спадчынных землях Міхала Клеафаса Агінскага і пасьмейваецца са сталіцы.

Смургоні — адзін з тых беларускіх гарадкоў, пра якія ня скажаш, што «тут застыла жыцьцё». Цэнтар зіхаціць сьвежым «эўрарамонтам», на галоўным «праспэкце» вісяць рэклямныя банэры апэратараў мабільнай сувязі, а на бакавых вулічках час ад часу ўбачыш, як новая «іншамарка» абганяе нясьпешныя калёсы. Нават непахісны маналіт раённай дошкі гонару ўспрымаецца па-новаму. Цяпер у перадавіках вытворчасьці — Віктар Валадзько, прадпрымальнік, уладальнік фэрмэрскай гаспадаркі «Спадар».

Да самога спадара Валадзька было не датэлефанавацца. Як пазьней высьветлілася, ён папросту забыўся свой «Alcatel» у машыне. Яно й зразумела: Валадзько — не кабінэтны работнік. Ён кіруе працай не праз тэлефон, а адразу на месцы. «Больш газу — менш ямаў!» — камандуе Валадзько, і ягоны «Мэрсэдэс» паслухмяна нясе нас па засьнежанай дарозе за горад.

Пад’яжджаем да фэрмы. «Гэта цяпер зіма, а летам тут прыгожа, сьцягі вывешваем, усюды клюмбы, ружы квітнеюць. Усюды чыста і дагледжана, гэта дысцыплінуе людзей», — гаворыць гаспадар. Каля варотаў валун з надпісам «Спадар» — як сьведчаньне таго, што гаспадарка, заснаваная сем гадоў таму, задумана сур’ёзна і надоўга.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Кудрыцкі, «Лідэр»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0