У ноч з 18 на 19 сакавіка была скрадзеная памятная пліта з помніка Ўладзімеру Караткевічу ў Воршы.
Помнік слыннаму аршанцу быў устаноўлены ў Прыдняпроўскім парку ў 1992 г., ледзь не на тым месцы, дзе да вайны стаяла хата Караткевічаў. Дарэчы, помнік (аўтары Ігар Голубеў і Мікалай Сморчак) адразу завершаны ня быў. Спачатку адліты ў бронзе малады рамантычны паэт стаяў на сьціплым бэтонным пастамэнце. У 1997 г. яго ўстанавілі на гранітную глыбу. Для гэтага, праўда, давялося помнік дэмантаваць і везьці ў Віцебск. Раптоўнае «зьнікненьне» помніка выклікала тады сярод месьцічаў нежартоўны пярэпалах. Адначасова аздобілі і пляцоўку каля помніка. Да мармуровых пліт была прымацаваная стылізаваная пад аркуш пліта з аўтографам У.Караткевіча і радкамі зь ягонага вершу «Ворша», адлітая на адным зь мясцовых заводаў зь некаляровага мэталічнага сплаву.
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Віктар Лютынскі, Ворша