Прызначэньне новага кіраўніка тэлебачаньня толькі выглядае нелягічна. Прызначэньне ідэоляга Ўладзімера Матвейчука кіраўніком Белтэлерадыё супала з гадавінай абвяшчэньня неабходнасьці стварыць дзяржаўную ідэалёгію. Галоўная ж «віна» Ягора Рыбакова палягала ў ягонай маладосьці, а значыць — патэнцыяле далейшага кар’ернага росту.

Адзін мой знаёмы прызнаўся, што нядаўна адкрыў для сябе беларускае тэлебачаньне. Па-першае, за час яго адсутнасьці ў краіне тэлеканалаў стала некалькі і пры жаданьні цяпер заўсёды можна пачуць у этэры нешта беларускае — ці мову, ці аповед пра якую-небудзь памятную мясьціну або помнік архітэктуры. У крайнім выпадку гэта будзе беларускі погляд на палітыку або грамадзтва. Прычым поглядаў таксама можа быць некалькі, нават на дзяржаўным узроўні.

Тэлевядучы, напрыклад, можа даводзіць, што ў Эўрапейскім Зьвязе жывецца кепска, а суседзі Беларусі пасьля далучэньня да гэтай арганізацыі будуць жыць яшчэ горш, як цяпер. А запрошаны госьць, наадварот, будзе даказваць, што горш, як у цяперашняй Расеі, жыць проста немагчыма. Хіба можна было ўявіць сабе такое на БТ гадоў пяць таму?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0