26 лютага — 3 сакавіка сацыёлягі лябараторыі «Новак» правялі чарговае агульнанацыянальнае апытаньне. Высьвятляліся рэйтынгі апазыцыйных дзеячоў — прэтэндэнтаў у прэзыдэнцкі фатэль, папулярнасьць палітычных партыяў ды меркаваньне людзей пра адносіны паміж Беларусяй і Расеяй у кантэксьце апошняга газавага крызысу. Апытана 1107 рэспандэнтаў. Хібнасьць выбаркі складае 0,3.

Як паказала апытаньне, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, якога пракуратура вінаваціць у паклёпе на кіраўніка дзяржавы, — мае найбольшую пазытыўную вядомасьць сярод апазыцыйных палітыкаў.

Разам зь Лябедзькам у тройку самых вядомых уваходзяць лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, які мае фатальны нэгатыўны рэйтынг, і лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Генэрал Валеры Фралоў застаецца малавядомым.

Цікава, што пры пастаноўцы пытаньня «Калі выбары прэзыдэнта будуць праходзіць у два туры і ў другі тур выйдзе адна з пазначаных ніжэй пар кандыдатаў, каго ў кожнай пары выбралі б асабіста Вы?» апазыцыйныя палітыкі зусім нязначна адстаюць ад Лукашэнкі. Гэта цалкам новая тэндэнцыя.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Глеб Хмяльніцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0