Зранку ў аўторак БТ радасна паведаміла, што ў Гарадзенскім мэдычным інстытуце адбыўся конкурс прыгажосьці. Адбыўся пры нечуванай колькасьці прэтэндэнтак. Сакрэт папулярнасьці шоў просты: першая прыгажуня атрымлівала працоўнае месца ў гарадзкім клінічным шпіталі.

Адразу перад вачыма паўстаў малюнак: паступіўшы ў мэд, адна частка студэнтак сядзіць за кніжкамі, а другая не вылазіць з касмэтычных салёнаў. У выніку батанічкі выпраўляюцца ішачыць чаўнакамі ў Польшчу, а тыя, у каго ногі даўжэйшыя, працуюць па спэцыяльнасьці.

Ідэя наконт прыгажосьці не такая ўжо і дрэнная. Як мала ў нашым жыцьці эстэтычнага і прыгожага! Напрыклад, крытэр прыгажосьці можа быць уведзены на біржах працы. Браць на вакансіі толькі самых прыгожых беспрацоўных і самых элегантных бамжоў. Той жа прынцып увесці на пунктах прыёму шклатары. Аб’ява на ўваходзе павінна гучаць так: «Сёньня бутэлькі прымаюцца ў кліентаў, падобных да Марлона Брандо й Сафі Ларэн». Чэргі да пунктаў здачы посуду ня будуць больш нагадваць кастынг актораў на ролю ў п’есе «На дне». Гэта будзе падобна да перакуру банкіраў падчас Эканамічнага форуму ў Давосе.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0