12 чалавек прынялі прысягу руху супраціву «Зубр» у нядзелю 28 сакавіка. Маладзёны з чатырох гарадоў — Менску, Баранавіч, Стоўпцаў і Бярозы — сабраліся на мяжы Менскай, Берасьцейскай і Гарадзенскай абласьцей, у сымбалічным месцы — каля вялізнай скульптуры зубра. Тутака на палянцы новаўзятыя «зубры» і далі клятву гонару й вернасьці.

Хоць месца прысягі захоўвалася ў сакрэце, без удзелу міліцыянтаў не абышлося. Сустрэча зь менскімі й стаўпецкімі «зубрамі» была прызначаная ў Гарадзеі. «Зубры» з Баранавіч дабіраліся «стопам», разьбіўшыся па два чалавекі. Аднак дзеля эканоміі часу толькі двое паехалі праз Гарадзею — астатнія скіраваліся проста на месца прызначэньня. У Гарадзеі быў затрыманы Аляксей Ляўковіч, ля берасьцейскай шашы — яшчэ некалькі «зуброўцаў». На аднаго зь іх, Вадзіма Якушкіна, склалі пратакол: за апаганьваньне помніка «надпісам, які ганьбуе прэзыдэнта». Як толькі ўся калёна дайшла да месца, хлапца адпусьцілі.

На гэтым сустрэчы з праваахоўнымі органамі ня скончыліся.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Агата Ступакова, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0