Гіт-парад першакрасавіцкіх жартаў

БНФ — партыя генэралаў

З раніцы прэс-служба БНФ парадавала навіною аб тым, што генэрал Фралоў падаў заяву на ўступленьне ў партыю. «Такім чынам Партыя БНФ атрымала ўласнае прадстаўніцтва ў нацыянальным сходзе», — мройна адзначаецца ў заяве. «Я абраў менавіта БНФ па той прычыне, што яна пасьлядоўна на працягу апошніх 15 год бароніць ідэі беларускай дзяржаўнасьці і незалежнасьці. Я па натуры патрыёт беларускай дзяржавы, якім і мае быць сапраўдны вайсковец, таму я вырашыў далучыцца менавіта да БНФ», — цытавала генэрала прэс-служба. Вінцук Вячорка ў сваім камэнтары назваў рашэньне генэрала «адзіным правільным крокам» і абяцаў цягам пяці дзён выпісаць яму сяброўскае пасьведчаньне. Пакуль жартаўнікі пасьпелі перапрасіцца за першакрасавіцкую інфармацыю, журналісты ледзь не абарвалі тэлефон Управы партыі. Ці выжыў генэралаў мабільнік — невядома.

Шкілеты клясыкаў

Заходнія газэты дбаюць, каб паведамленьне глядзелася праўдападобным, не банальным. Паважная «Gazeta Wyborcza» паведаміла навуковую сэнсацыю! Генэтыкі адкрылі, што шкілет Пэтраркі мае правую руку Адама Міцкевіча. Мабыць, шкілет Адама Міцкевіча мае руку Пэтраркі? І далей — грунтоўнае дасьледаваньне на тэму, хто, калі й навошта мог тыя рукі замяніць.

Шалкевіч і растафары

...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Мікулевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0