Сыходзіць з вуліцаў сьнег — і агаляе плітку. Вясна!.. Застукалі абцасы: цок-цок! цок-цок! — жаночыя, мужчынскія — па тратуарнай плітцы.

Плітка падала голас і заявіла пра сваё існаваньне. Яна — сьветлая, гладкая, сыстэмна ўкладзеная. Яна зусім не падобная да шурпатага асфальту, які ляжаў тут нядаўна. Да тае невыразнае, застылае, шэрае масы. Матэрыялу, які атрымліваецца ўшчыльненьнем у гарачым стане сумесі пяску, друзу, бітуму.

Было гэтае старое асфальтавае пакрыцьцё ўсё ў «лапіках» пэрманэнтнага рамонту, у трэшчынах ды ямках з жоўтым пясочкам...

Мы — дзеці асфальту: аднапартыйнасьці, аднадушша, гарачага нівэляваньня сьвядомасьці.

У эўрапейскіх гарадах здаўна была распаўсюджаная тратуарная плітка (раней камяні). Відаць, зь якіх часьцін складаецца гэтая дарога пад нагамі. Дарога, што, нібы рака, нясе людзкую плынь. З усімі чалавечымі марамі, клопатам, спадзяваньнямі.

Да таго ж, пашкоджаную плітку нашмат лягчэй рамантаваць. Ня трэба дыміць, сьмярдзець, тарахцець маторамі пад вокнамі. Плюшчыць той несумленны, «гарбаты» асфальт...

Калі прыгледзецца да новай пліткі на тратуарах сталічных вуліц, можна ўбачыць, што разам зь ёй многія набылі і свой непаўторны твар.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Людка Сільнова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0