Дыск, канцэрты, фольк-спэктакль — найбліжэйшыя пляны «Троіцы».

«Празь дзьве з паловай гадзіны новы альбом «Тройцы» будзе гатовы», — сказаў па тэлефоне ў пятніцу ўвечары новы прадусар гурту Валер Мазур. Дыск атрымаў назоў «Сем», яго рэліз прызначаны на травень, тады ж адбудзецца і менская прэзэнтацыя. Сёе-тое з новае працы змогуць у хуткім часе пачуць берасьцейцы — 17 красавіка гурт мае даць канцэрт у мясцовым Тэатры драмы й музыкі (пачатак а 19-й). Ініцыятыўны ды амбітны прадусар хоча ўваскрасіць і фольк-спэктакль Івана Кірчука «Варажбіт», які быў паказаны толькі аднойчы з год таму. Плянуецца, што пройдзе ён у Тэатры юнага гледача, рэпэтыцыі пачнуцца празь некалькі тыдняў. Што да шоў-праекту «Руны», дык тут пытаньне з выданьнем дыску завісла. Цяпер матэрыял знаходзіцца ў Маскве, і немаведама, калі яго давядуць да розуму. Падобна, што імпэт расейцаў адносна беларускай музыкі крыху згас.

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0