8-10 красавіка ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце адбудзецца ІІІ міжнародная канфэрэнцыя "Руская, беларуская і сусьветная літаратура: гісторыя, сучаснасьць, узаемасувязі".
Канфэрэнцыю ладзіць катэдра сусьветнайлітаратуры і культуралёгіі ПДУ, на чале якой стаіць прафесар АляксандрГугнін - вядомы германіст, аўтар шматлікіхдаследваньняў літаратуры Германіі і Аўстрыі, перакладчык на расейскую мову Германа Гэсэ, Э.Т.А. Гофмана. Доўгі час ён жыў у Маскве і выкладаў ў маскоўскіх вышэйшых навучальных установах, напрыканцы ХХ стагодзьдзя А. Гугнін вярнуўся на Полаччыну і ўзначаліў катэдру ў ПДУ.
Традыцыйна чакаецца прыезд вядомых спэцыялістаў па замежнай літаратуры з Масквы, Санкт-Пецярбургу, Менску, Смаленску, Калінінграду. На канфэрэнцыю запрошаны таксама вядомыя і аўтарытэтныя дасьледчыкі беларускай літаратуры - толькі з Менску больш 15-ці літаратуразнаўцаў, у тым ліку Е. Лявонава, Л.Баршчэўскі, П.Васючэнка і інш. Усяго да ўдзелу ў канфэрэнцыі атрымалі запрашэнне 125 чалавек.
Васіль Кроква, Полацак