Ужо колькі гадоў запар мясцовым апазыцыянэрам улады не дазваляюць правесьці пікет у цэнтры гораду.
Ім выдзелілі плошчу на ўскраіне, каля гарадзкога Дому культуры, якую апазыцыя назвала глыбоцкім «бангалорам». Пікет той маглі бачыць за гадзіну чалавек дзесяць, таму сёлета на Дзень Волі яго не праводзілі. Замест гэтага было вырашана папросту разьдзяліцца і прайсьці па цэнтральнай вуліцы, каб павіншаваць мінакоў з Днём Волі, уручыць бел-чырвона-белыя сьцяжкі й каляндарыкі. Шмат хто зь мінакоў ня ведаў пра гэты дзень, але ніхто не адмовіўся ад сьцяжка. Наадварот, людзі дзякавалі за віншаваньне, пры гэтым адразу пераходзілі на беларускую мову. Правяла акцыю глыбоцкая моладзь на чале з кіраўніком мясцовай арганізацыі БНФ Яраславам Берніковічам.
Зьміцер Лупач, Глыбокае