На прэзэнтацыі кнігі «Беларуская літаратура дыяспары» Арнольда Макміліна 12 красавіка было весела. Аўтар нагадваў эксцэнтрычнага прафэсара з галівудзкай камэдыі, перакладчыкі кнігі Вера Бурлак і Віктар Жыбуль — сарамяжлівых студэнтаў гэтага прафэсара.

Брытанскі славіст Макмілін, працы якога даюць ангельскамоўным студэнтам магчымасьць вывучаць нашую літаратуру, дужа цешыўся, што ягоная кніга пабачыла сьвет «і па-беларуску, а ня толькі на мове прэзыдэнта Буша». Спачуваў перакладчыкам: «Перакладаць з ангельскай на беларускую вельмі цяжка — амаль як арганізаваць п’янку ў пустэльні». Казаў, што беларускую літаратуру ў сьвеце будуць ведаць тады, калі зьявяцца пераклады на ангельскую. Прычым перакладаць вершы бессэнсоўна: паэзія не перакладаецца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Адам Воршыч

Гутарку з прафэсарам Макмілінам чытайце ў наступным нумары «НН».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0