Мяжу паміж Менскам і Вільняй правёў Сталін. Ніколі раней яе не існавала. Эўропа не сканчаецца на мяжы, праведзенай Сталіным. «Бэрлінская сьцяна» паміж Эўразьвязам і яго ўсходнімі суседзямі — зьява абсурдная, але ж спатрэбяцца гады для яе разбурэньня. Да сапраўднага аб’яднаньня Эўропы яшчэ вельмі далёка.

Праведзены на Кіпры рэфэрэндум па аб’яднаньні вострава прынёс нечаканыя вынікі: большасьць кіпрыётаў прагаласавала супраць пляну аб’яднаньня, прапанаванага ААН. Нежаданьне да злучэньня грэцкае і турэцкае частак выспы выказалі грэцкамоўныя кіпрыёты (супраць — 75,8%), у той час як турэцкамоўная грамада ў сваёй большасьці падтрымала ўзьяднаньне (64,9% за). Адмоўныя вынікі рэфэрэндуму маюць свае наступствы і для Беларусі.

Як вядома, Кіпр належыць да краін, якія 1 траўня далучыліся да Эўразьвязу. Але ж праз наяўнасьць падзелу вострава на грэцкую і турэцкую часткі «выспа Афрадыты» ўяўляе сабой самы праблемны выпадак сярод краін-кандыдатак. Канфлікт паміж грэцкамоўнымі і турэцкамоўнымі кіпрыётамі мае больш чым 30-гадовую гісторыю і дайшоў да свайго апагею ў 1974 г., калі войскі Турцыі акупавалі паўночны Кіпр, каб перашкодзіць магчымаму аб’яднаньню вострава з Грэцыяй. З таго часу Грэцыя і Турцыя абвінавачваюць адна адну, хто зь іх больш замінае вырашэньню канфлікту. Так ці інакш, востраў быў падзелены на міжнародна прызнаны грэцкамоўны Поўдзень і непрызнаную турэцкамоўную Поўнач, дэмаркацыйная лінія паміж якімі ахоўвалася салдатамі ААН.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяржук Вінаградаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0