Купалаўскі тэатар пачаў падрыхтоўку да прэм’ераў: Коласавага «Сымона-музыку» ставіць Мікалай Пінігін, а «Івонну» Вітальда Гамбровіча — Аляксандар Гарцуеў.
У Польшчы 2004-ы абвешчаны годам Гамбровіча: пісьменьніку 100 гадоў. «Купалаўцы» маюць павезьці сваю пастаноўку ў Польшчу, на юбілейны фэстываль.
А 7 траўня на Малой сцэне тэатру мае адбыцца прэм’ера «Альпійскай баляды» паводле аповесьці Быкава.