Па тэлебачаньні ідзе рэпартаж зь першамайскай дэманстрацыі. Карэспандэнт пытае ў рабочага: "Зь якім настроем вы сустракаеце першамай?" Рабочы ў адказ: "Ды пайшоў ты…" Карэспандэнт, зьвяртаючыся да тэлегледачоў: "Вось так, з жартамі ды прыказкамі, сустракае народ першамай!" (Анэкдот часоў перабудовы).

1 траўня ўжо адвячоркам вярталася зь вёскі. Ня слухаць магілёўскага радыё ў аўтобусе было немагчыма. Яно раўло на ўвесь салён штучна бадзёрымі галасамі:

— Ещё никогда на демонстрации не было так много народу!

Ну вядома, куды ж працоўны ад сьвята працы схаваецца! Дзе прымусілі, дзе дадатковую прэмію ў памеры 10 тысячаў выплацілі, адгул паабяцалі, дзе паставілі перад выбарам: альбо працуй на 1 траўня, альбо ўдзельнічай у дэманстрацыі. Дзень напярэдадні і два дні пасьля ў горадзе толькі й пляткарылі наконт таго, работнікі якога прадпрыемства выгадней на дэманстрацыю схадзілі. Кожны распавядаў, наколькі карысным было наведаньне дэманстрацыі для яго асабіста, а таксама для ягоных сваякоў, суседзяў, знаёмых.

— Я как директор школы могу сказать, что этот праздник очень любят наши дети. Они сами изъявили желание идти на демонстрацию! — ажно захліпаецца ў мікрафон маладзіца ад жаданьня ў радыё трапіць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Тацяна Барысік, Магілёў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0