29 чэрвеня ў Менск прыляціць прэзыдэнт Вэнэсуэлы.

Пра гэта паведаміў часовы павераны у справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньяс.

Папярэдні візыт лацінаамерыканскага прэзідэнта ў нашу краіну адбыўся менш за год таму — у ліпені 2006 года. Па выніках перамоваў прэзідэнты Лукашэнка і Чавэс падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой замацавалі намер аб доўгатэрміновым стратэгічным партнёрстве дзвюх краінаў. Таксама бакі склалі мемарандумы аб паразуменні ў сферы палітычных кансультацыяў паміж Міністэрствамі замежных справаў, у галіне сельскагаспадарчага, навуковага, тэхналагічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва.

Гэтым разам Чавес прылятае ў Менск па зброю.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0