На сьвята салідарнасьці працоўных у Менску адбыўся V кангрэс Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі.

Пра сытуацыю ў сэктары красамоўна сьведчыць той факт, што за два гады ад папярэдняга кангрэсу ўлады зачынілі 55 арганізацый. Замест Алеся Бяляцкага новым кіраўніком рабочай групы асамблеі на 2 гады абраны старшыня цэнтру «Супольнасьць» Сяргей Мацкевіч. Пра вынікі Кангрэсу ён расказаў карэспандэнту «НН».

— Якія адбыліся перастаноўкі ў Рабочай групе Асамблеі?

— У рабочую групу выбраны 43 чалавекі. Мяне абралі старшынём (папярэдні тэрмін я быў адзіным намесьнікам). Абрана таксама пяць намесьнікаў: Алесь Бяляцкі, Барыс Звоскаў зоймуцца абаронай праваоў НДА, а таксама пытаньнямі альтэрнатыўнага прызнаньня, у абавязках Ірыны Жыхар будзе арганізацыйнае разьвіцьцё ды стратэгічнае плянаваньне, Віталь Васількоў — адказны за працу з рэгіёнамі, а Вацлаў Арэшка — за камунікацыю ды імідж.

— Што такое «альтэрнатыўнае прызнаньне»?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Дрыгайла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0