Пачварная кантрактная сыстэма, якая мае сэнс толькі ў дачыненьні да кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, паступова робіцца агульнадзяржаўнай сыстэмай найму для ўсіх работнікаў. Дзяржава ў асобе прэзыдэнта вырашыла зрабіць усіх беларускіх грамадзян часова працуючымі. Кантракт толькі на год. А пасьля году пераходзь у стан «часова не працуючых», ня маючы ніякіх шанцаў стаць беспрацоўным. Бо пры спыненьні кантракту чалавек ня будзе набываць нават статусу беспрацоўнага. Гонар стаць беспрацоўнымі цяпер будуць мець тыя, хто падпадае пад скарачэньне штатаў або закрыцьцё прадпрыемстваў.

Вось і будзе ўлада рапартаваць, што ў Беларусі самае нізкае беспрацоўе — 2%. Зьдзекам са здаровага сэнсу будуць гучаць словы штатных прапагандыстаў з тэлебачаньня, што ў суседніх странах беспрацоўе складае 8—15%, а Беларусь квітнее. І хто будзе аналізаваць, колькі новых гастарбайтэраў пачне працаваць у Расеі, Польшчы?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Леанід Гаравы, дэпутат Гарадоцкага райсавету

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0