Беларускі бюджэт сёлетніх Алімпійскіх гульняў трымаецца ў поўным сакрэце.

Але вядома, што неймаверныя сродкі былі выдаткаваны летась на рэканструкцыю больш як 30 спартовых аб’ектаў — 13,3 мільёна даляраў. У 2004-м на набыцьцё мяккага інвэнтару і экіпіроўкі пайшло звыш за 800 тысяч «зялёных». Фармакалягічныя і бялкова-вітамінныя прэпараты ў першым квартале абышліся ў 180 мільёнаў рублёў. Апрача таго, на спартовае абсталяваньне заплянавана патраціць 1,4 мільёна даляраў.

Трохі болей за тры месяцы засталося да таго часу, калі на радзіме Алімпіяды будзе запалена полымя XXVIII летніх Алімпійскіх гульняў.

Палітыка кіраўніцтва Беларусі ў галіне вялікага спорту найлепшым чынам укладаецца ў канву векапомных савецкіх пяцігодак: выканаць пастаўленую задачу любой цаной, чаго б гэта ўсім нам ні каштавала. Бо ў якім яшчэ кірунку, як ня ў спорце, краіна можа апынуцца на 23-й пазыцыі ў сусьветным сьпісе сярод 199 дзяржаў? Мажліва, толькі ў рэйтынгу праваабарончай арганізацыі «Freedom House», дзе Аляксандар Лукашэнка фігуруе ў першай дваццатцы вялікіх дыктатараў сучаснасьці.

У традыцыйным красавіцкім «Пасланьні прэзыдэнта нацыянальнаму сходу і беларускаму народу» Лукашэнка (які зьяўляецца і старшынём Нацыянальнага алімпійскага камітэту) ва ўльтыматыўнай форме паўтарыў агучаную яшчэ пасьля сыднэйскай алімпіяды задачу: «Я думаю, што і ўрад, і міністар, і іншыя ведаюць дакладна, што зборная мусіць заваяваць ня менш за 25 мэдалёў. Гэта і прагноз, і цьвярозы разьлік нашых магчымасьцяў, і наказ нашага народу беларускім спартоўцам. Можна наконт гэтага «выскаляцца». Прыгадваць дэвіз заснавальніка алімпійскага руху П’ера дэ Кубэртэна: «Галоўнае не перамога, а ўдзел». Гэта ўсё добра. Але нам патрэбен вынік — 25 мэдалёў. Няшмат, 25. Я ж сто не прашу».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Кастусь Лашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0