Суд Менскага раёну скіраваў справу праграміста Хведара Караленкі — стваральніка неафіцыйнага сайту «Песьняроў» — на пераафармленьне ў АБЭЗ.

5 траўня ўжо ў трэці раз Хведар наведаў залю суду. Першае судовае паседжаньне, што мелася адбыцца 22 красавіка, было адкладзена з прычыны няяўкі другога боку. Інтарэсы Ігара Лучанка й Сьвятланы Пенкінай абараняе кантора па абароне аўтарскіх правоў РУППІУ (Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства правоў інтэлектуальнай уласнасьці). Яго прадстаўнікі не зьявіліся і 27-га. Кажуць, што паехалі ў важную камандзіроўку — у Рызе якраз праходзіць канфэрэнцыя па праблемах аўтарскіх правоў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0