Самая вядомая ў сьвеце беларуская топ-мадэль Кацярына Хлябанава зьнялася ў фатасэсіі са скандальнай амэрыканскай сьпявачкай Кортні Лаў.

Паводле інфармацыі газэты «New York Post», на здымках для часопісу «Dutch», дзе існуе рубрыка накшталт «мадэль+зорка», Хлябанава і Лаў жарсна цалаваліся. А на адным з фатаздымкаў удава Курта Кабэйна смокча палец беларускі. Пасьля Кортні Лаў прапанавала Кацярыне правесьці разам ноч, але Хлябанава адмовіла. Кажа, што аддае перавагу мужчынам.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0