Канстанцін Драпеза сам цягае кайстру з дыскамі. Слава Корань адмовіўся несьці найлепшы альбом году на FM-станцыі. «J_Moрс» дае VIP-канцэрты. Хлястову не пашанцавала з тварам. Афанасьева й Піт Паўлаў разьдзеліся на фатакамэру.

Хоць ганарары айчынных зорак утрая меншыя, чым у зорак расейскіх ці ўкраінскіх, і дыскі айчынных выканаўцаў не разыходзяцца стотысячнымі накладамі, але па продажах у Беларусі «Крамбамбуля» і «N.R.M.» ужо не саступаюць Зэмфіры ці «Фабрыцы зорак».

Чуў нядаўна ў кавярні размову двух людзей гадоў 30-ці. Адзін кажа: вось, пайшоў прыдбаць новы альбом Шаўчука ды выпадкова пабачыў дыск з прыкольнай назвай «Крамбамбуля». «Па-беларуску, а клёва!» — «Я ў тэлевізары яе кліп бачыў — сьмешны!» — адказвае другі. У гэтай кароткай гутарцы адбіліся асноўныя трэнды беларускага музычнага рынку. Адзін зь іх — выхад на масавага слухача. Раней новы альбом таго ж Кулінковіча можна было адшукаць толькі ў знаёмых у тройчы перапісаным варыянце. Літаральна летась беларускі музычны бізнэс выйшаў на іншы ўзровень: беларускую музыку можна набыць у любой дыскарні, колькасьць такіх крамак вырасла, хай пакуль толькі ў Менску, а вялікія стэнды з анонсамі канцэртаў разьмяшчаюцца ў цэнтры гораду.

Рок-музыка камэрцыялізуецца, і канцэрты айчынных зорак ператвараюцца ў сапраўдныя шоў. Паралельная праца ў некалькіх праектах таксама спрыяе папулярнасьці: імёны музыкаў трымаюцца на слыху. Зрабіў сваю справу і загад міністра інфармацыі аб 50%-м напаўненьні радыёэтэру беларускай прадукцыяй. Што да тэлевізіі, то й без загадаў, дзякуючы энтузіязму некаторых супрацоўнікаў, беларуская музыка знайшла сваё месца ў сетцы вяшчаньня («Кліп-абойма», «Кропка»). Ужо можна казаць аб правілах айчыннага шоў-бізу і перадумовах посьпеху. Іх восем.

«Крамбамбуля» vs «Крама»

Галоўны — наяўнасьць у калектыве штатнай адзінкі прадусара. У гэтым выпадку музыканты складаюць зь сябе абавязкі па арганізацыі выступаў, перамоў са спонсарамі, выдумваньні цікавостак ды займаюцца непасрэдна сваёй справай. Прыклад — «Крамбамбуля». У «Крамбамбулі» прадусарскімі справамі займаюцца ажно чатыры чалавекі — у выніку праект стаўся найбольшым камэрцыйным посьпехам у сучаснай музычнай гісторыі.

Антыпрыклады — «Крама», «Гарацкія», Аляксандра і Канстанцін. Гэтыя выканаўцы самі сабе прадусары. Таму іх песьні не гучаць у FM-этэры, што ў іх не стае часу занесьці дыскі, іх выступы падобныя адзін да аднаго, а дыскі прадаюцца слабавата. Перад «Эўрабачаньнем» апошнімі заняўся генпрадусар БТ Максімкаў, але пасьля эўрафіяска Канстанцін Драпеза, відаць, ізноў будзе сам перапісвацца з прэсай, дамаўляцца наконт канцэртаў ды цягаць з сабой кайстру з дыскамі…

Вайцюшкевіч vs Саладуха

Жаночая частка аўдыторыі ўспрымае выканаўцу празь ягоны выгляд, а мужчынская частка — праз IQ. Дурні ня ў модзе. Слухачы самі вызначаюць «лепшасьць» выканаўцы. Прыкладам, Вайцюшкевіч на канцэртах нешматслоўны. Музыка складае ўражаньне прыгажуна-інтэлектуала: абавязковае хаджэньне па залі з раздорваньнем кветак жанчынам, дапаўняюць карціну рамантычная музыка і інтэлектуальная паэзія Камоцкага.

Антыпрыклад — Саладуха: грубы, хіжы (з выгляду), няголены і самазакаханы. Кпіць з Саладухі ўжо сталася дрэнным тонам — хай сьпявае, калі яму падабаецца.

«Тэзаўрус» vs Хлястоў

Другаснасьць у дачыненьні да сусьветнай сцэны не праходзіць. Рэклямаваць сябе як «беларускі «Oazis» — заведамы правал. Затое непаўторнасьць узводзіць на беларускую вяршыню нават лянівых.

Напрыклад, Стэфан (падобна, што з эстрадай ён завязаў) выконваў два простыя патрабаваньні — неназойлівасьць музыкі (аранжыроўкі Лявона Шырына) і захаваньне індывідуальнасьці сьпевака. Цяпер на ролю адметнасьці можа прэтэндаваць «Тэзаўрус». Калі яны зробяць стаўку на свае баляды, на «Новы Ерусалім» забудуцца.

Антыпрыклады — «Partyzone», Аляксей Хлястоў. Хлопцы з «Partyzone» вырашылі зьмясьціць на вокладцы свайго «дэбютніка» выказваньне Міколы Ваўранюка пра «беларускі «Rammstein» з усьмешкай у душы», на гэтым, уласна, збудаваўшы рэклямную кампанію. Сякую-такую папулярнасьць яны здабылі, толькі вось публіка на іхніх канцэртах патрабуе прасьпяваць што-небудзь з «Rammstein’у». Хлястову проста не пашанцавала — надта ён падобны на Глызіна. Вось і даводзіцца яму змагацца з гэтым параўнаньнем усімі сіламі. Можа, па-беларуску засьпяваць?

«J_Moрс» vs «Уліс»

...

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0