Мікола Пташнікаў: Мы прынялі веру й зьмяніліся

Даўно ў беларускай папулярнай музыцы не было Зьявы. Усе яе чакаюць. Прамільгвае зьнічка, а потым аказваецца, што гэта нешта штучнае («Сябры, медавуха, касьцёр») ці другаснае («Бяру будзільнік, кідаю ў халадзільнік», — раўлі «клоны» адной нямецкай групы). Заяўка на адметнасьць ізноў пададзена — гурт «Тэзаўрус» выдаў першы дыск і рыхтуецца паказаць сваю праграму 26 траўня. З гітарыстам і бэк-вакалістам «Тэзаўрусу» Міколам Пташнікавым мы сустрэліся ля 9-й больніцы — ён наведваў жонку Аксану, якая крыху прыхварэла. Нішто ў Мікалаю не выдавала яго прыналежнасьці да цяжкарокавай каманды — звычайны хлопец з кароткай стрыжкай, не брыдкасловіць і ня паліць, прамаўляе нягучна…

«НН»: «Тэзаўрус» іграў сярод маладых камандаў на фэсьце «Генэралы айчыннага року», на Вашых афішах пазначана «Самы выбуховы дэбют-2004». Між тым, вы не такія ўжо і зялёныя пачаткоўцы…

Мікола Пташнікаў: Сапраўды. Граем ужо сем год. Спачатку зваліся «Армагедон», але зусім нядаўна вырашылі зьмяніць найменьне, бо зашмат, як высьветлілася, камандаў з такой назвай — у адной толькі Расеі налічыў тры.

«НН»: Нешта зьмянілася разам з назвай?

М.П.: Не, галоўныя зьмены ў жыцьці ўдзельнікаў каманды адбыліся крыху раней. На пачатку ў нашай групе было два крымінальнікі (рабавалі кватэры, наколькі мне вядома) і наркаман. Сам я калісьці цікавіўся чорнай магіяй і нават дасягнуў некаторых посьпехаў у гэтым кірунку (напрыклад, авалодаў унушэньнем). Жыў тады ў Бабруйску, неяк убачыў абвестку, што пратэстанцкая царква шукае гітарыста. Паставіўся з усьмешкай, але на падсьвядомым узроўні нешта спрацавала — сасьніў неяк жахлівы сон, дзе сярод рыкаў пачвар прабіваецца голас, што прамаўляе: «Езус Хрыстус!». Так я прыняў веру, пачаў іграць хрысьціянскі рок, набраў у групу хлопцаў з вуліцы. Але і яны зь цягам часу зьмяніліся і сталіся вернікамі.

«НН»: Такі лёгкі шлях ад крымінальніка да верніка? Што паўплывала на гэтых людзей? Казані? Музыка?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Размаўляў Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0