Апошнім часам у інтэрнэт-выданьнях у межах і за межамі Беларусі моднай тэмай зрабіліся вэрсіі наконт распрацоўкі варыянтаў адхіленьня прэзыдэнта Лукашэнкі ад улады. У прыватнасьці — пра нейкія змовы ў колах беларускай намэнклятуры, у Маскве і на Захадзе.

У гэтай сувязі прыгадваецца стары савецкі мультфільм «Рабаваньне па-італьянску». Там галоўны герой хадзіў па горадзе, прасіў грошай у доўг і абяцаў аддаць, калі абрабуе банк.

Падобныя вэрсіі, дакладней, спосаб іх падачы, былі б такія ж камічныя, калі б гаворка не ішла пра такія сур’ёзныя рэчы. І ў тым ліку — пра больш чым сур’ёзныя вынікі (гэта не пагроза, а канстатацыя факту) для тых, хто распаўсюджвае гэтыя вэрсіі.

Калі, вядома, нешта падобнае сапраўды мае месца быць. Бо вядома ж, што змова і публічнасьць — рэчы несумяшчальныя. Узмоцнена распаўсюджваныя канцэпцыі адхіленьня Лукашэнкі сьведчаць хутчэй пра актыўную работу па недапушчэньні самой магчымасьці такога разьвіцьця падзей. А значыць, ня шкодзіла б прааналізаваць, што на самай справе выклікала ўсплёск падобных гіпотэз і аналітычных пошукаў.

Першая і самая шалёная думка — нехта вырашыў папярэдзіць прэзыдэнта пра тое, што вакол яго вядуцца падкопы. Але, думаецца, такія папярэджаньні лішнія, незалежна ад таго, ці маюць яны пад сабой грунт. З інстынктам самазахаваньня і пачуцьцем небясьпекі ў нашых улад усё ў парадку.

Другая думка: усё гэта — спроба падштурхнуць некага вельмі ўплывовага і вельмі нездаволенага беларускімі ўладамі да актыўных дзеяньняў. Пераканаць, што трэба толькі заскочыць на падножку цягніка, паравая топка якога ўжо набіта палаючымі дровамі.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

www.naviny.by

Віталь Сіліцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0