Моўныя фічы «CD»
«Мова мусіць быць арганічнай. Таму мова «CD» набліжана да жывой, вулічнай», — кажа Сяргей Сахараў (на фота), рэдактар «Студэнцкай думкі». «CD» штонумар уводзіць у мову дзясяткі раней не ўжываных словаў. Часопіс, напрыклад, актыўна запазычвае для беларускай мовы з ангельскай.
«Адно зь першых слоў, якія мы прыдумалі, — кажа Сахараў, — «клабэліці». З ангельскага «клюбная эліта». Стварылі слова адмыслова для верасьнёўскага нумару за 2002 год. Ён быў прысьвечаны клюбнай культуры. Тады нам здавалася, што клабэліці — крутыя, але калі б пісалі пра тое ж сёньня… Стаўленьне было б дакладна іншым. Сюды ж дадаў бы слова «клабэрша» — дзяўчынка, якая сэнсам свайго жыцьця бачыць бадзяньне па клюбах».
Сяргей Трафілаў
0
0
0
0
0
0