Дваццаць лідэраў беларускае апазыцыі пабывалі зь візытам у Брусэлі й Бэрліне. Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся зь найвышэйшым прадстаўніком Эўразьвязу па замежнай палітыцы й абароны Хаўерам Салянам, з камісарам па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэрам Фэргойгенам, з генэральным дырэктарам Эўракамісіі па пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Энэко Ландабуру і Томам Кітам, дзяржаўным міністрам Рэспублікі Ірляндыя, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

У Брусэль былі запрошаныя прадстаўнікі Народнай кааліцыі «5+», групы «Рэспубліка», Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь», незалежнага грамадзтва (рэдактар «БДГ» Пятро Марцаў). Генэральны дырэктар Эўракамісіі па праблемах пашырэньня Эўразьвязу Энэка Ландабуру згадаў даклад Хрыстаса Пургурыдэса і выказаў заклапочанасьць сытуацыяй ды імкненьне паўплываць на афіцыйныя ўлады дзеля таго, каб беларускі народ мог на выбарах зрабіць свабодны выбар. Э.Ландабуру, баск па нацыянальнасьці, выказаў асабістую падтрымку беларускай апазыцыі: «Я браў удзел у змаганьні з дыктатурай Франка і дужа добра разумею вашу сытуацыю».

Том Кіт зазначыў, што Эўразьвяз будзе рабіць усё магчымае, каб, не зважаючы на дзеяньні афіцыйнага Менску, не ізаляваць беларускага народу ад Эўропы. «Мы ня хочам супрацоўнічаць з вашым урадам, але гэта датычыць толькі беларускіх уладаў, а не беларускага народу», — сказаў Кіт.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Аркадзь Шанскі,

Сяргей Радштэйн

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0