Прыхільнікі айчыннай музыкі мусілі выбіраць між «Крамай» і Памідоравым, між Вайцюшкевічам і «Сьцяной», між аўтэнтыкай «Гуды» і фолькам «Pete Paff». Канцэрты пачыналіся адначасова, і некаторыя арганізатары панесьлі ў сувязі з гэтым страты.

Так, канцэрт у «NC» 27 траўня з удзелам «Гарацкіх» і берасьцейскай «Сьцяны» прыйшлося адмяніць, бо заля была пустая. Піт стаяў на ўваходзе цэлую гадзіну і асабіста вітаў кожнага наведніка. Паціснуў руку ён ня больш чым дзесяць разоў... Арганізатары прызналіся, што прагарэлі з рэклямай.

«Тэзаўрус» гэтым апраўдацца ня мог, бо рэклямная кампанія ў іх была даволі моцная. Канцэрт рок-гурт усё-такі даў, але колькасьць запрошаных гасьцей перавышала колькасьць тых, хто набыў квіткі.

Цікава, што «Гуда» сабрала больш гледачоў, чымся ўсе айчынныя рэпэры разам узятыя. Заля Тэатру эстрады была запоўнена дарэшты: былі там і падлеткі, і выкладчыкі ВНУ, і музыкі — у прыватнасьці, Аляксандра і Канстанцін. Акром сьпеваў, гледачы пачулі цэлую слайд-лекцыю пра паганства.

Падзялілі аўдыторыю і Памідораў з Варашкевічам.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0