Самы альтэрнатыўны сталічны клюб пераяжджае

Як нам паведаміў дырэктар клюбу Юры Баброўскі, іх «папрасілі» вызваліць памяшканьне на вул. Кастрычніцкая, 17, хоць тэрмін арэнды яшчэ ня скончыўся. Клюбнай ліцэнзіі таксама падаўжаць ня будуць. Рэч у тым, што гэты клюб знаходзіцца на тэрыторыі станкабудаўнічага заводу імя Кастрычніцкай рэвалюцыі, дзе ня так даўно зьмянілася кіраўніцтва. Ранейшыя заводзкія кіраўнікі ставіліся больш лагодна да дзейнасьці «NC», але ж новым чыноўнікам аказалася недаспадобы вірлівае клюбнае жыцьцё ды публіка, што вечарамі зьбіраецца ля іх заводу. Кіраўніцтва станкабудаўнічага заводу нават скіравала заяву ў выканкам з просьбай разабрацца.

Намесьнік генэральнага дырэктара станкабудаўнічага заводу Аляксандар Галаванаў, на чый загад клюб зачыняюць, камэнтароў не дае.

Вечарыны ў «NC» пачыналіся, як правіла, у 19.00, калі працоўны дзень ужо скончаны, а жылых будынкаў у радыюсе некалькіх кілямэтраў няма, таму незразумела, чым мог замінаць адзін з самых папулярных менскіх клюбаў заводзкаму начальству. Ходзяць чуткі, што гэтае памяшканьне перакупіў нейкі бізнэсовец.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0