30 траўня ў Доме літаратара ў Менску адбыўся выпускны баль Беларускага гуманітарнага ліцэю. Гэта быў трынаццаты выпуск, адметны, акрамя парадкавага ліку, тым, што дзяўчат і хлопцаў у ім — пароўну.

Урачыстую частку адкрыў сваёй прамовай Уладзімер Колас. Выпускнікоў вітаў таксама Ніл Гілевіч.

Пасол Злучаных Штатаў Джордж Крол звыкла выступаў на «прыгожай беларускай мове». Ягонае «Ньяхай жыв’е Бэларусь!» традыцыйна выклікае авацыю. Пасол Францыі Стэфан Шмялеўскі, працытаваўшы францускую «Монд» пра «Ліцэй, які не хацеў паміраць», сказаў, што нашы ліцэісты сваім прыкладам трываласьці ў свабодзе навучылі ўсю эўрапейскую моладзь. Генадзь Бураўкін успамінаў уласны выпускны 50 год таму, Уладзімер Арлоў падараваў усім выпускнікам свае кнігі «Адкуль наш род» і «Краіна Беларусь».

Ліцэйская завуч Ірына Сідарэнка была па-жаночаму сэнтымэнтальнаю. Ня менш хваляваўся, прамаўляючы, і стары Васіль Лявонаў — былы міністар сельскае гаспадаркі.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Вацлаў Заякоць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0