Вячаслава Сіўчыка можна ўбачыць на Казарменным завулку, 4, што над Сьвіслаччу ля станцыі мэтро «Першамайская», штодзень. «Я цалкам падтрымліваю гэтую акцыю. Гэта — апошняя зброя, каб дабіцца зьменаў у выбарчай сыстэме», — кажа сп.Вячаслаў.

На думку лідэра Партыі камуністаў Сяргея Калякіна, важна, каб пра акцыю дэпутатаў пачула як мага большая колькасьць людзей. «Пачула і падтрымала. Толькі салідарнасьць можа даць плён».

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што ягоная партыя зьдзяйсьняе інфармацыйную падтрымку галадоўшчыкаў: зладзілі сустрэчу дэпутатаў з амбасадарамі, арганізавалі сюжэт на НТВ. Кіраўнік АГП папрасіў зусім юных сяброў партыі не браць непасрэднага ўдзелу ў галадоўцы. Тых жа, хто далучыўся да «рэспубліканцаў», ён цалкам падтрымлівае.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0